Гісторыя
Гісторыя ААТ «Даманаўскі вытворча-гандлёвы камбінат»
Гісторыя адкрытага акцыянернага таварыства "Даманаўскі вытворча-гандлёвы камбінат" пішацца ўжо дзесяцігоддзямі. У нашым калектыве больш за 160 супрацоўнікаў. Багаты вытворчы досвед, памножаны на сучасныя тэхналогіі і кваліфікаваныя кадры, дазваляюць камбінату захоўваць статут надзейнага партнёра і робяць прадукцыю камбіната запатрабаванай і канкурэнтаздольнай.У 1958-1959 гадах на тэрыторыі Даманаўскага камбіната будматэрыялаў уведзены ў эксплуатацыю гута, які вырабляў буйнагабарытную прамысловую шкляную тару.
З 1960 года завершана будаўніцтва шыфернага завода, асноўным напрамкам дзейнасці прадпрыемства становіцца выпуск шыферных вырабаў.
У 1968 годзе пры шыферным заводзе адкрыты цэх па вытворчасцi цэментава-пяшчаных блокаў i iншых бетонных вырабаў.
У 1974 годзе запрацаваў цэх па вытворчасці шкляной абліцавальнай пліткі.
З 1996 года пераход на выпуск сілікату натрыю растваральнага, а на плошчах былога шыфернага завода размешчана вытворчасць вадкага шкла і сілікатных фарбаў.
У 2004 годзе Даманаўскі камбінат будаўнічых матэрыялаў пераўтвараецца ў адкрытае акцыянернае таварыства "Даманаўскі вытворча-гандлёвы камбінат". З тых часоў на камбінаце вырабляюць унікальны асартымент экалагічна бяспечнай, высакаякаснай прадукцыі: сілікат натрыю гідратаваны парашкападобны, сілікат калія гідратаваны парашкападобны, вадкае натрыевае і каліевае шкло, сілікатныя і сілікатна-акрылавыя фарбы.
У 2007 годзе пачалі вытворчасць фарбы сілікатна-акрылавай водна-дысперсійнай (САВД).
У 2008 годзе пачата вытворчасць натрыю метасілікату 9-ці воднага.
У 2009 годзе запушчаны цэх па вытворчасці сілікату натрыю гідратаванага парашкападобнага.
У 2012 годзе асвоена вытворчасць сілікату калію гідратаванага парашкападобнага.
У 2017 годзе на камбінаце адкрылася новая вытворчасць тратуарнай пліткі, блокаў, бардзюрнага каменя.
Увесну гэтага ж года на камбінаце прыступілі да выпуску новага віду прадукцыі натрыю метасілікату пяціводнага.